Мастацтва Беларусі XX стагоддзя. Віцебская школа.

Lustra

Кніга прысвечана 7 беларускім мастакам ад Малевіча і Шагала, да Цэслера i Вашкевіча i  складаецца з ілюстрацый, біяграфій, казак, вершаў і гульняў.

Самы цымус пра выданне:

Кнiга “Беларускае мастацтва ХХ стагоддзя. Віцебская школа» створана, каб дзеці і дарослыя пачалі знаёміцца з беларускім мастацтвам мінулага стагоддзя праз казачныя гісторыі, вершы і творчую гульню. Гэтая кніга дапаможа зразумець складаныя моманты ў творах сучаснага мастацтва і пазнаёміць вас з нязнанымі мастакамі.

У кнігу ўвайшлi творы Казіміра Малевіча, Марка Шагала, Алесi Паслядовiч, Уладзіміра Цэслера, Генадзя Хацкевіча, Людмілы Русавай і Руслана Вашкевіча. На творчасць кожнага з іх наклала свой адбітак сусветна вядомая “Віцебская школа”.

Прыклад раздзела кнігі пра Казіміра Малевіча:

Беларускае мастацтва XX стагоддзя ў свеце вядома ў першую чаргу дзякуючы Віцебскай школе. За кароткі тэрмін у Віцебску адбылося шмат падзей: у 1919 годзе Марк Шагал адкрыў першую ў Беларусі мастацкую вучэльню. У тым жа годзе туды прыехалі выкладаць Эль Лісіцкі і Казімір Малевіч і неўзабаве стварылі творчую групу “Уновіс”. Гэта быў час рэвалюцыйнага і рамантычнага авангарду, час паўставання ўплывовых ідэй, якія да нашага часу маюць уздзеянне на мастакоў усяго свету.

«Нам хочацца не толькі пазнаёміць чытачоў з “Віцебскай школай”, але і паказаць эвалюцыю яе ідэй”, – тлумачаць аўтары праекта. – “Сучасныя беларускія мастакі ў сваіх творчых пошуках часта звяртаюцца да набыткаў віцебскіх авангардыстаў.Таму ў кнізе вы знойдзеце постаці мастакоў з найноўшай гісторыі беларускай культуры».

Для каго гэтая кніга:

 Для першаклашак. Можна лічыць гэтую кнігу прасунутым падручнікам з сучасным падыходам да засваення інфармацыі дзіцяці ў гульнявой і займальнай форме.
– Для дашкалят. Яны будуць вывучаць мастацтва праз займальныя казкі.
– Для дарослых. Ніколі не позна пазнаваць нешта новае, асабліва разам са сваім дзіцём.

Чаму гэтае выданне стане настольнай кнігай 2017 года для вашага дзіцяці?

Чытаць яе можна раздзел за раздзелам, а можна адгарнуць на старонцы пра вашага любімага мастака ці наадварот – пачаць з таго творцы, пра каго вы зусім анічога не ведаеце!

У кнізе вы знойдзеце казкі, вершы, факты з жыцця мастакоў, а таксама гульні.

Казкі і вершы паводле карцін прыдумалі і запісалі вядомыя беларускія паэты і пісьменнікі. Факты з жыцця выбітных творцаў пазнаёмяць вас з тым, калі, як і дзе жылі мастакі, а таксама пра іх творчы унёсак. Гульні дапамогуць дзецям зразумець некаторыя таямніцы мастацтва. У гэтай кнізе можна маляваць, з ёй можна гуляць, а яшчэ –варта чытаць, разглядаць і разважаць над ёй, каб зрэшты навучыцца разумець сучаснае беларускае мастацтва і ягоную “Віцебскую школу”.

Падарункі, якія можна замовіць разам з кнігай.

Акрамя кнігі, вы можаце атрымаць магчымасць трапіць усёй сям’ёй на яе прэзентацыю. Там вы сустрэнеце аўтараў праекта і пісьменнікаў, акунёцеся ў творчую атмасферу і атрымаеце аўтографы ад удзельнікаў праекту.

Яшчэ адна незвычайная магчымасць, якую можна атрымаць у рамках краудфандынгавай кампаніі – удзел вашага дзіцяці ў “Вечары казак” ад вядомага пісьменніка і мастака Адама Глобуса.

Што такое “Дзіцячыя творчыя майстэрні”?

Гэта праект Галерэі сучаснага мастацтва «Ў», створаны для дзяцей ад 5 да 12 гадоў.
Майстэрні – гэта лекцыі і майстар-класы для дзяцей, якія ладзяцца ў Галерэі «Ў» штонядзелю на працягу навучальнага года.

Мастацтвазнаўцы, дызайнеры і мастакі знаёмяць дзяцей з асноўнымі паняццямі ў мастацтве, прыкладнымі тэхнікамі, дзеляцца сваім вопытам і ведамі ў атмасферы творчасці, адкрытасці і ўважлівага стаўлення адно да аднаго!

Старонка праекта ў Facebook

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Оставить комментарий

Войти с помощью: