Презентация книги Владимира Садовского «1813»

Lustra

Зомбі-хорар — новы жанр у беларускай літаратуры
З 1 лістапада, на партале kniharnia.by з’явілася ў продажы доўгачаканая кніга Уладзіміра Садоўскага “1813”. Гэта самы сапраўдны зомбі-хорар, напісаны на матэрыяле беларускай гісторыі.
Пра што ж распавядае кніга?
1813 год. Напалеонаўскія войскі адступілі, але пасля зімы на палях засталося шмат яшчэ не пахаваных трупаў французскіх салдат. У разбуранае Вялікай вайной мястэчка на ўскрайку Мінскай губерні наведваецца госць са сталіцы. Гэта не хто іншы як Міхал Клеафас Агінскі — дыпламат, кампазітар, а зараз сенатар Расійскай імперыі. Ён прыязджае пагасціць да свайго дзядзькі ў фамільны замак ля Маладэчна. З надыходам адлігі ў наваколлях мястэчка пачынаюць адбывацца незразумелыя рэчы: забітыя жаўнеры паўстаюць з поля мінулай бітвы і нападаюць на жыхароў паселішча. Хутка замак Агінскіх апынаюцца ў аблозе хадзячых мерцвякоў. Міхалу Клеафасу не застаецца нічога іншага, як зноў узяць у рукі зброю і змагацца за свабоду роднага краю. Толькі гэтым разам ворагам будуць не жывыя людзі, а паўсталыя пачвары.
Гэтая кніга стала першай спробай краўдфандынгу для выдання менавіта электроннай кнігі. Спроба аказалася ўдалай. Дзякуючы таму, што паўдзельнічаць у стварэнні першага зомбі-хорар-тэксту ў беларускай літаратуры мог кожны, многія чытачы яго падтрымалі, і дапамаглі сабраць грошы ў рэкордна кароткія тэрміны.
Пазнаёміцца ​​з аўтарам, даведацца пра тое, як з’явілася ідэя напісання кнігі, ці будзе працяг і ці лёгка маладому аўтару выдаць сваю кнігу ў Беларусі — адказы на ўсе гэтыя пытанні вы зможаце атрымаць на спецыяльнай прэзентацы, якая адбудзецца 10 лістапада ў 19.00 у новай культурніцкай прасторы «Тартак» па адрасе: г. Мінск, вул. Магілёўская, 2, корпус 2, 4-ы паверх (недалёка станцыя метро “Інстытут культуры”, адразу за ГЦ «Мост»).

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Оставить комментарий

Войти с помощью: