Lustra

Интервью с писателем Кириллом Стаселько

Антон Кадлубович
Опубликовано Март 02, 2017, 7:02 пп
FavoriteLoadingДобавить в избранное 7 сек

Современная белорусская литература переживает очередной расцвет, не смотря на отсутствие инфраструктуры и какой либо помощи современным авторам. Благодаря своим сбережениям и упорству новые авторы всё же пробиваются, как прекрасные цветы сквозь толщу серого и грязного асфальта, и заявляют о себе на литературных просторах. Положительной тенденцией является так же растущий интерес к белорусским авторам, современная белорусская литература выходит за рамки узкого круга её ценителей и становится массовым культурным явлением, объединяя все слои населения.
В гостях у Люстры молодой белорусский писатель Кирилл Стаселько автор нашумевшего романа “Marginalis”, который попал в проект «Рекорды Куфара» как самое насыщенное белорусское произведение по количеству персонажей (в романе их как минимум 136),и не менее успешного сборника «Дзіцячы маніфест», который был номинирован на ряд литературных премий: попал в шорт-лист премии «Дебют» и лонг-лист «Гедройца».

Как вы начинали свою писательскую карьеру?

Напэўна, як і многія, я пачынаў са спробаў у паэзіі, але потым стала перайшоў у прозу. Гэта адбылося яшчэ ў школьныя гады. А маё першае апавяданне апублікавалі, калі я вучыўся на першых курсах.

Писательская деятельность для вас это хобби или что-то большее?

Гэта і асабістае задавальненне, і самаразвіццё, і камунікацыя з іншымі. Перш за ўсе, гэта дыялог з самім сабой, частка самарэфлексіі.

Какие деятели отечественной и зарубежной литературы повлияли на ваше творческое становление?

Думаю, у значнай ступені паўплывалі Сартр, Камю, Ніцшэ, Хайдэгер. Але ўсе ж вызначаць адну ці некалькі асобаў не варта. Кожны з нас, у тым ліку пісьменнікі, з’яўляюцца вынікам шматлікіх уплываў, тых асобаў, тых ведаў, якія мы здабываем на працягу жыцця. Адпаведна, у мастацкім твору гэтак сама, думаю, варта шукаць розныя плыні, розныя «канцы» і не толькі літаратурныя.

Какие трудности на данный момент существуют у современного писателя?

Адной з праблемаў, якая існавала, бадай, заўседы – немагчымасць зарабляць сваёй любімай справай. І гэта праблема не толькі сучаснага пісьменніка. Але ж, натуральна, існуюць адзінкі, у прыватнасці замежныя, якія маюць магчымасць зарабляць сваёй творчасццю дзякучы шматлікім фактарам.

Ішная праблема – зацікавіць, данесці свой твор да чытача, які з-за тэхналагізацыі цяпер мае шмат іншых забаваў, спакусаў, справаў, але мала часу.

Какой путь проходит рукопись от написания, до издания?

Шлях досыць стандартны. У самім выдавецтве над ператварэннем рукапісу ў кнігу працуюць карэктар, рэдактар, вярстальшчык і, канешне, ілюстратар, які займаецца падрыхтоўкай вокладкі. Часам гэтаму працэсу можа папярэднічаць ці спадарожнічаць краўндфаўндынг – пошук сродкаў на выданне кнігі. Думаю, больш цікавы шлях ужо кнігі ад выдавецтва да чытача.

Какие проблемы на ваш взгляд имеет современная белорусская литература?

Асноўнай праблемай з’яўляецца пошук чытача, як і казаў вышэй. Гэта, перш за ўсе, пытанні прамоцыі, рэкламы, піяру. Але піяру, станаўленню ў публічнай прасторы не толькі асобнай кнігі, але і пісьменніка. Тут, у сваю чаргу, пытанне як да фінансавых магчымасцей, так і да той літаратурнай інфраструктуры, якая існуе ў нашай краіне.

Как вы думаете, возвращается ли интерес у читателей к белорусской литературе? с чем это может быть связано?

Выглядае на тое, што цікаўнасць да беларускай літаратуры існуе і пашыраецца толькі ў межах досыць вузкіх суполак. І гэта зноў праблема адсутнасці добрай інфраструктуры. Але дзякуючы шматлікім намаганням, новым праектам па папулярызацыі сучаснай літаратуры, есць спадзяванне, што сітуацыя будзе змяняцца.

Интервью с писателем Кириллом Стаселько

И «Дзіцячы маніфест» и «Marginalis» носят философский характер, чем вас привлекает этот жанр?

Я думаю, што менавіта гэты жанр мае больш магчымасцей наладзіць дыялог чытача з самім сабой праз тэкст. Бо тэкст, літаратурны твор, мусіць быць не столькі сховішчам тых ці іншых сэнсаў ды ідэяў, колькі каталізатарм іх з’яўлення ў чытача.


Что вас вдохновило на написание романа «Marginalis»?

У значнай ступені на напісанне «Marginalis» мяне натхнілі гісторыі асобаў, якія не лічацца «вялікімі», «значнымі», «знакамітымі», якія застаюцца па-за гісторыяй, якія знаходзяцца на яе палях, але чыё жыццё было не менш цікавым, насычаным ды натхняльным, чым так званых «вялікіх дзеячаў».


В вашем романе находят своё место более 130-ти персонажей, с чем связано такое большое количество героев?

Так, у рамане ад 130 да 156 персанажаў, у залежнасці ад таго, як разумець дадзеную катэгорыю. Гэта есць вынікам эксперыменту са структурай і сюжэтам. Тое, што ў класічным тэксце знаходзіцца ў цэнтры, я выношу вонкі, а на гэта месца пераношу тое, што было на палях. Таму, ў адрозненні, ад класічнага рамана у «Marginalis» няма галоўных герояў, галоўна месца і часу дзеяння. Акрамя вялікай колькасці персанажаў, раман ахоплівае прамежах у чатырыста гадоў ды некалькі дзясяткаў геаграфічных лакацый.

Презентация вашего романа состоялась, как у нас, так и за рубежом. Как ваш роман был воспринят там?

На прэзентацыях былі беларусы, палякі, літоўцы, венгры, расейцы, украінцы. Паўсюль раман успрымалі з вялікай цікавасцю.


Прослеживается ли разница восприятия ваших произведений у нас и за рубежом?

Мне цяжка адказаць, бо з замежнай аўдыторыяй не сустракаўся пасля прачытання, а толькі на этапе прэзентацыі. Але чакаю водгукі і ад замежных чытачоў.

Вы себя ощущаете белорусским писателем или же литература не имеет границ и рамок?

Натуральна, у супрацьпастаўленні з іншымі, канешне, беларускі. Але хацелася б, каб творчасць цікавіла сваёй вартасццю, а не нацыянальнай прыналежнасццю. Што тычыцца маіх тэкстаў, то насамрэч выключна беларускага, у геаграфічным і тэматычным плане, там не так шмат. Мяне цікавіць больш шырокі кантэкст. Мне б хацелася, каб мае творы былі цікавыя і блізкія рознай аўдыторыі.

Какой один совет вы могли бы дать читателям?

Больш давяраць сабе, чым нейкім аўтарытэтам.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

3

Оставить комментарий

Войти с помощью: