Интервью с писателем Владимиром Садовским

О первом зомби-хорроре «1813»
Lustra
Антон Кадлубович
Опубликовано Ноябрь 24, 2016, 9:11 пп
FavoriteLoadingДобавить в избранное 9 сек

В ноябре прошла презентация зомби-хоррора под названием «1813». Lustra пообщалась с создателем нового жанра в белорусской литературе Владимиром Садовским.
Автор рассказал о тернистом пути молодого писателя, своей книге и дал совет всем, кто хоть как-то причастен к литературе. Первый белорусский зомби-хоррор появился в продаже с первого ноября на портале kniharnia.by.

Как вы стали писателем?

Я думаю, што яшчэ рана казаць, што я стаў паўнвартасным пісьменнікам. Літаратура была і ёсць для мяне пакуль што хобі і не болей. Я ўсё яшчэ працягваю працаваць па спецыяльнасці інжынерам-энергетыкам, праектую электрычныя сеткі ў адной прыватнай арганізацыі. Я не зарабляю пісьменніцтвам на жыццё таму і казаць пра тое што я стаў пісьменнікам не варта.

Какие фигуры отечественной и зарубежной литературы повлияли на ваше становление как писателя?

Калі казаць пра постаці, што прывялі мяне да літаратуры, то варта ўзгадаць у першую чаргу шэраг заходніх пісьменнікаў-фантастаў ад Рэя Брэдберы і Айзека Азімава да Дэна Сіманса і Уільяма Гібсана. Менавіта арыентуючыся на іх творчасць я пачаў пісаць першыя свае кароткія апавяданні. З нашых аўтараў безумаўна на мяне паўплываў Уладзімір Караткевіч.

Что вас вдохновило на написание первого белорусского зомби-хоррора?

Мне блізкая тэма зомбі ў масавай культуры, я глядзеў шмат фільмаў з іх удзелам, гуляў у кампутарныя гульні і чытаў кнігі пра зомбі. Звычайна дзеянне гэтых твораў адбываецца ў заходзім свеце, а мне падумалася, што нядрэнна было б высадзіць зомбі і на нашу глебу. Да таго ж мяне натхніў поспех літаратуры новага жанру мэш-ап – гэта калі галоўнымі дзеючымі асобамі раманаў з’яўляюцца альбо вядомыя гістарычныя асобы (“Авраам Лінкальн паляўнічы на вампіраў”), альбо героі класічнай літаратуры (“Пыха і прадузятасць і зомбі”). Мне падумалася, што і ў нашай гісторыі ёсць асобы, якія б маглі пазмагацца з такім незвычайным і жудасным праціўнікам як зомбі.

Чем вас привлёк именно 1813 год ( почему это не 1944-45г. или 1410г.)?

Большасць твораў пра зомбі адбываецца альбо ў наш час, альбо ў часы Другой сусветнай, калі зброя мела дасканалы выгляд і галоўныя героі з аўтаматамі наперавес маглі б касіць зомбі направа і налева. Мне ж было цікава перамясціць зомбі-навалу ў часы калі агнястрэльная зброя была яшчэ недасканалай і перыяд Напалеонаўскіх войнаў у Еўропе з яго адназараднымі парахавымі стрэльбамі і шаблямі падаўся мне добра падыходзячым для гэтай задумы. Да таго ж зомбі ў маёй кнізе – гэта загінулыя пад Маладзечна ў зіму 1812 года французкія жаўнеры, якіх не паспелі пахаваць. 1813 год – добры год для іх паўстання з мёртвых яшчэ і таму, што гэта дата утрымлівае лічбу “13” з якой масавая культура звязвае дрэнныя і містычныя з’явы, увогуле, назву сваёй кнігі я чытаю на заходні манер як “васямнаццаць трынаццаць”

Написание зомби-хоррора это попытка привлечь молодёжь к белорусской литературе или просто зов души?

У першую чаргу пазоў душы. Мне проста захацелася напісаць тое, што я і сам бы з радасцю пачытаў калі б не быў аўтарам. Калі гэтая тэма захопіць кагосці яшчэ, то гэта будзе вельмі добра.

Все крупные личности того времени были достаточно разносторонне развиты, почему ваш выбор пал именно на Огинского, а не на тех же Мицкевичей?

Род Агінскіх звязаны з маёй радзімай горадам Маладзечна. Пэўны час яны валодалі гэтымі мясцінамі і пабудавалі замак недалёка ад горада (на жаль, ён не захаваўся). Калі я збіраўся напісаць кнігу то хацеў каб падзеі адбываліся менавіта ў нас і таму выбар Агінскага як галоўнага герая абумоўлены перадусім геаграфіяй, а не толькі яго вядомасцю як гістарычнай асобы.

Какие преграды стоят перед современным писателем в наше время?

Не магу судзіць за ўсіх пісьменнікаў, бо як я ўжо казаў, не лічу сябе пісьменнікам і літаратура для мяне гэта хутэй хобі чым праца. Скажу толькі, што для пачынаючых аўтараў вельмі цяжка, амаль немагчыма, выдаць першую кнігу за кошт выдавецтва, у нас толькі ў адзінак гэта атрымліваецца, дый і я сам выдаўся толькі дзякуючы краўдфандынг-кампаніі, калі сабраў на кнігу грошы ў інтрнэце.

Какой путь должна пройти книга от написания до публикации?

Той тэкст які атрымаўся ў мяне па заканчэнні працы і той, які змешчаны ў кнізе “1813” – яны вельмі адрозніваюцца адзін ад аднаго. Рукапіс кнігі прайшоў грунтоўную рэдактарскую і карэктарскую працы і быў звярстаны ва ўсіх папулярных электронных фарматах кніг. Вынік гэтай працы мне вельмі падабаецца.

Какие есть возможности у современного писателя сейчас?

Як я казаў вышэй, я выдаў кнігу за кошт краўдфандынга, то бок збору сродкаў у інтэрнэце.Па-мойму гэта вельмі добры і сучасны інструмент, які дазваляе пісьменніку пабачыць рэакцыю на свой твор яшчэ на стадыі яго стварэння, то бок знайсці прыхільнікаў, якія захочуць ахвяраваць сродкі на будучую кнігу, з нагоды таго, што ім спадабалася ідэя твора.

Если сравнить писателя современного с писателем середины 20-ого века, утратила ли популярность и статус писательская деятельность?

Мне цяжка штосці сказаць на гэты конт, я больш чытач, чым пісьменнік і таму постаць пісьменніка для мяне заўжды была важнай.

Для современного писателя интернет это друг или враг?

Безумоўна, сябар! Мала таго, што я збіраў сродкі на выданне праз інтарнэт, праз яго ж мая кніга і распаўсюджваецца, бо я вырашыў выдаць кнігу толькі ў электронным выглядзе. У наш час, амаль у кожнага чалавека ёсць прылада – смартфон, рыдэр ці планшэт – з дапамогай якой можна чытаць элетронныя кнігі і я, думаю, інтэрнэт дапаможа перадаць маю кнігу большай колькасці чытачоў чым гэта магло б зрабіць папяровае выданне.

Можете описать рабочий день современного писателя?

Калі я пісаў “1813” то выдадткоўваў амаль кожны дзень па 2-3 гадзіны на напісанне ўвечары пасля асноўнай працы. Тады ўвесь працэс стварэння тэксту заняў у мяне недзе тры месяцы. Зараз жа я больш заняты прыемнымі справамі звязанымі з распаўсюдам кнігі, але ўжо думаю і над працягам гісторыі Агінскага і зомбі.

Какой советы вы можете дать начинающим писателям?

Банальна, не апускаць рукі, асабліва, калі вы сутыкнуліся з непрыняццём вашай творчасці. Але калі вы думаеце, што ваш твор будзе цікавы не толькі вам ці вашым сябрам, але і больш шырокаму колу грамадскасці, то варта выкарыстоўваць для яго адпраўкі ў жыццё ўсе даступныя інструменты, балазе, такіх зараз шмат, той жа краўдфандынг з дапамогай якога можна вельмі проста і незатратна (у выпадку неўдачы аўтар праекту не нясе ніякіх фінансавых страт) даведацца ці падабаецца ваша ідэя людзям.

Lustra рекомендует к прочтению!

Интервью с писателем Владимиром Садовским 1813-ilyustracyya-2 1813-ilyustracyya-3 1813-ilyustracyya-4 Интервью с писателем Владимиром Садовским

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

1

Оставить комментарий