Lustra

Kniharnia.by: Топ 5 кніг, якія абавязкова трэба чытаць зімовымі вечарамі.

Автор:

Опубликовано Декабрь 09, 2016, 6:31 пп
FavoriteLoadingДобавить в избранное 5 сек

Kniharnia.by Зараз, калі робіцца холадна і надвор’е ўсё радзей радуе нас, мы часцей застаемся ва ўтульных хатах. Вось Топ 5 кніг, якія вы не павінны прапусціць гэтай зімой.


Kniharnia.by: Топ 5 кніг, якія абавязкова трэба чытаць зімовымі вечарамі.

«Завяршыць гештальт» Макса Шчура — дзённік падарожжа «чалавека з фотаапаратам» у прасторы і часе, з Чэхіі ва ўлюбёную краіну ягонай маладосці Галандыю.

Па дарозе герой-апавядальнік сустракае людзей з розных краін Еўропы і свету, абмяркоўвае з імі надзённыя пытанні эстэтыкі, эротыкі і геапалітыкі і напружана чакае, калі з ім нарэшце здарыцца нешта, што апраўдае ягонае рашэнне выехаць за мяжу — як цяпер, так і дваццаць гадоў таму з Беларусі. Ён перакананы, што галоўная сустрэча ягонага жыцця чакае яго ў Амстэрдаме.

Вось як адзываюцца пра гэту кнігу чытачы: “Калі паспрабаваць акрэсліць сюжэт, то гэты твор пра мужчыну, які вырашае выправіцца ў вандроўку з Чэхіі ў Нідэрланды, пры гэтым пастаянна разважае пра сваё мінулае, сучаснасць, пра неакрэсленую будучыню. Ён збег з Беларусі ў Чэхію, якую так і не змог цалкам адчуць сваім домам, а цяпер спрабуе завяршыць гештальт вандроўкай па Еўропе з канцавым прыпынкам «Нідэрланды».

Шчур расказвае пра тое, што яму бліжэй за ўсё — пра сябе, таму гісторыя атрымліваецца шчырай і не перабольшанай.”

Kniharnia.by: Топ 5 кніг, якія абавязкова трэба чытаць зімовымі вечарамі.

Андрэй Лазар “Таварыства кнігалюбаў” — кніга пачынаецца так: у сеціве з’яўляецца навіна пра тое, што вядомы мільярдэр схаваў у адной з бібліятэчных кніг чэк на мільярд у.а., а таксама грошы меншымі купюрамі на тую ж суму ў розных кнігах.

А падзеі адбываюцца ў Беларусі ў недалёкай будучыні, дзе папяровыя кнігі ўжо амаль выйшлі з ужытку.

«Таварыства кнігалюбаў» — гэта не проста незвычайная гісторыя, а раман-рэбус, у якім сплялося вельмі шмат: дэтэктыўны сюжэт, таямнічыя героі, глыбіня падтэкстаў…

Чытач, нібы даследчык, крок за крокам ідзе пакручастай сюжэтнай сцяжынкай, сустракаючы на ёй шмат цікавага. Літаратура пра літаратуру — гэта неверагодна захапляльна.

Не верыце?

Разгарніце незвычайную кнігу Андрэя Лазара і пераканайцеся самі.

Kniharnia.by: Топ 5 кніг, якія абавязкова трэба чытаць зімовымі вечарамі.

Кацярына Мядзведзева “Разламашкі майстра Люфта”— Складаецца кніга з такой незвычайнай назвай з некалькіх аповесцяў і апавяданняў.

Адкрывае кнігу аповесць «Чараўнік для Дэйсі Мэй», па назве якой можна падумаць, што гэта пераклад на беларускую мову твору нейкага брытанскага аўтара.

Кніга напісанаў у такім стылі, што ў некаторыя моманты пачынае здавацца, што чытаеш Шарлоту Бронтэ.

Гэтая аповесць вучыць нас любіць сябе заўжды і ў любой сітуацыі, быць упэўненымі ў сабе.

І хоць гісторыі гэтыя казачныя, але гэта хутчэй казкі для дарослых.

А кніга ўся такая жаноцкая-жаноцкая..

Kniharnia.by: Топ 5 кніг, якія абавязкова трэба чытаць зімовымі вечарамі.

Барыс Пятровіч “Спачатку была цемра”- Падзеі аповесці адбываюцца ў Беларусі ў канцы ХХ ст., у вельмі важны і пераломны для краіны час.

Наш герой прачынаецца пасля комы, у якой прабыў 3 гады, у доме для інвалідаў у палескай глушы.

Яго суседзі — псіхі ды інваліды, людзі без дамоў, родных і сваякоў.

У яго амнезія, не можа згадаць нават сваё імя, а ўсе вакол завуць яго Славік, бо менавіта гэтае імя ён шаптаў у трызненні. І разам з нашым героем мы мусім прайсці складаны шлях вяртання да сябе, так бы мовіць, «успомніць усё».

Самае цікавае, што трапіў у кому «Славік» у СССР, а прыйшоў у сябе ўжо ў незалежнай Беларусі.

Змены мала закранулі гэты дом інвалідаў.

Хіба што набліжаюцца першыя прэзідэнцкія выбары, якія ўсе абмяркоўваюць.

Kniharnia.by: Топ 5 кніг, якія абавязкова трэба чытаць зімовымі вечарамі.

Уладзімір Садоўскі “1813” Навела, апавяданні — Дзеянне навэлы «1813″ адбываецца ў 1813 годзе ў апошнія дні зімы.

У разбуранае Вялікай вайной мястэчка на ўскрайку Мінскай губерні наведваецца госць са сталіцы.

Міхал Клеафас Агінскі — дыпламат, кампазітар, а зараз сенатар Расійскай Імперыі — прыязджае пагасціць да свайго дзядзькі ў фамільны замак ля Маладэчна.

З надыходам адлігі ў наваколлях мястэчка пачынаюць адбывацца незразумелыя рэчы: забітыя жаўнеры паўстаюць з поля мінулай бітвы і нападаюць на жыхароў паселішча.

Хутка замак Агінскіх апынаецца ў аблозе хадзячых мерцвякоў. Міхалу Клеафасу не застаецца нічога іншага, як зноў узяць у рукі зброю і змагацца за свабоду роднага края.

Толькі гэтым разам ворагам будуць не жывыя людзі, а паўсталыя пачвары.

У кнізе таксама змешчаны ў якасці бонуса пяць новых апавяданняў Уладзіміра Садоўскага.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

0
Журнал о современной культуре

Оставить комментарий

Войти с помощью: