«Плакаты очень польские»

Lustra

Автор:

Опубликовано Ноябрь 19, 2016, 5:09 пп
FavoriteLoadingДобавить в избранное 14 сек

23 лістапада 2016 года а 16:30 у Выставачнай зале ДзУК “Брэсцкі Абласны грамадска-культурны цэнтр” (вул. Савецкая, 54), адбудзецца адкрыццё выставы плакату Рышарда Каі “ПЛАКАТЫ ВЕЛЬМІ ПОЛЬСКІЯ”. На выставе будуць прадстаўлены плакаты Рышарда Каі з серыі «Польшча», тэатральныя плакаты, а таксама работы Каі Ренкас з серыі «Кая для Каі», якая з’яўляецца своеасаблівым творчым дыялогам двух мастакоў.

Праэкт арганізаваны Польскім Інстытутам у Мінску, ДзУК “Брэсцкі Абласны грамадска-культурны цэнтр” і Генеральным консульствам Рэспублікі Польшча ў Брэсце. Куратар – Аляксей Мацюшонак.

Рышард Кая нарадзіўся ў 1962 годзе ў Познані ў сям’е вядомых мастакоў. Скончыў Вышэйшую мастацкую школу ў Познані. У якасці сцэнографа дэбютаваў у 1989 годзе ў Вялікім Тэатры ў Лодзі, аформіўшы спектакль «Эрнані» па Віктару Гюго. За гэтую працу ён атрымаў сваю першую, з многіх, прэмію «Залатая маска». На працягу 20 гадоў працаваў галоўным мастаком-пастаноўшчыкам у Вялікім Тэатры ў Лодзі (1989-1993), Тэатры оперы і аперэты ў Шчэціне (1993-1995) і ў Вялікім тэатры імя Станіслава Манюшкі ў Познані (1995-1999). Ён з’яўляецца аўтарам больш за 200 сцэнаграфій для тэатра, балета, оперы, тэлебачання і некалькіх фільмаў. Працаваў для большасці музычных сцэн Польшчы і іншых краін, у тым ліку Францыі, Германіі, Бразіліі, Аргенціны, Ізраіля і Егіпта.

Асноўныя напрамкі, у якіх працуе мастак — гэта жывапіс і графіка, тэатральныя і оперныя пастаноўкі, графічны дызайн і дызайн інтэр’ера. Кая працуе галоўным чынам на паперы (гэта рысункі і карціны каляровым тушам, акварэллю і гуашшу), часта ён выкарыстоўвае далікатную кітайскую паперу, а карціны маслам узнікаюць спарадычна. Рышард Кая праектуе таксама кніжныя ілюстрацыі, тэатральныя праграмы, каталогі і, перш за ўсё, плакаты, якіх паўстала каля 300.

Рышард Кая з’яўляецца яркім і значным прадстаўніком Польскай школы плаката.
Звяртаючыся да лепшых традыцый польскага плаката, Рышардам Каей, па замове Галерэі польскага плаката ва Ўроцлаве, была створана Серыя «Польшча», якая складаецца на сённяшні дзень з больш за 100 работ, якія дзіўна лёгка і гумарыстычна распавядаюць пра асаблівасці і тыповыя рысы польскіх гарадоў і культуры.

Спецыяльна на адкрыццё выставы прыедзе мастачка Кая Ренкас, каб прадставіць свае працы з серыі «Кая для Каі». Ідэя гэтага сумеснага праекту двух мастакоў нарадзілася некалькі гадоў таму і з’яўляецца вынікам часткова выпадковай, часткова наўмыснай сустрэчы Рышарда Каі і Каі Ренкас. Падобнае эстэтычнае ўспрыманне, жаданне творчых эксперыментаў, разуменне творчасці адзін аднаго, любоў да падарожжаў і цікаўнасць да свету, як мастацкага, так і рэальнага, прывялі да ідэі стварэння шэрагу сумесных праектаў. Серыя «Кая для Каі» — гэта шматабяцальны прадмова ў ажыццяўленні гэтай задумы.

Кая Ренкас працуе ў жанры плаката, графічнага дызайну і прыкладной графікі. Выкладае графічны дызайн у Інстытуце мастацтва Сілезскага універсітэта. Лаўрэат розных конкурсаў у галіне плаката. Прымала ўдзел у шматлікіх міжнародных выставах графікі і плаката ў Польшчы, Балівіі, Іране, Фінляндыі, Японіі, Расіі і г.д. Яе індывідуальныя выставы былі арганізаваны ў Польшчы, Германіі, ЗША, Турцыі, Бельгіі. З’яўляецца выкладчыкам майстар-класаў у Northern Illinois University (ЗША), Bilkent University (Турцыя), Glyndwr University (Вялікабрытанія). Член журы Міжнароднага конкурсу карыкатуры «Сатырыкон» у Легніцы (2014) і Міжнароднага біенале графікі ў Секеі (2016).

Выстава падоўжыцца да 8 снежня 2016 г.

«Плакаты очень польские» «Плакаты очень польские» «Плакаты очень польские» «Плакаты очень польские» «Плакаты очень польские» «Плакаты очень польские» 1901234_632220603581468_7485026113838007323_n-1 11231259_632218696914992_1692577918939619802_n jelenia-gora jura kaja_ryszard_polska katowice Polish Poster
__Кая_пригл_А4.cdr

__Кая_пригл_А4.cdr

polska-053-wieliczka-1 polska rybna ustka-syrenka-plakat-z-serii-polska-ryszard-kaja-3682484081-1

Источник: Генеральное консульство Республики Польша в Бресте

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

0
Журнал о современной культуре

Оставить комментарий

Войти с помощью: